27 лiпеня 2024, Субота, 15:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Дашкевіч: З турэмшчыкаў на падвышэнне ідуць адныя садысты

9
Зміцер Дашкевіч: З турэмшчыкаў на падвышэнне ідуць адныя садысты
Зміцер Дашкевіч

Былы палітвязень абураны, што наглядаюць за турмамі былыя турэмшчыкі.

Надоечы стала вядома, што неўязнога ў ЕЗ начальніка Шклоўскай калоніі Сяргея Ермаліцкага адправілі на падвышэнне. Цяпер ён стаў начальнікам управы Дэпартамента выканання пакаранняў Гомельскай вобласці. Былы палітвязень Зміцер Дашкевіч, які частку свайго зняволення адбываў менавіта там, сказаў charter97.org, што самая сабой сітуацыя, у якой турэмшчыкаў адпраўляюць на падвышэнне, абсурдная.

«Па-першае, жудасна само тое, што турэмшчыкаў падвышаюць і прызначаюць начальнікамі ў структуры, якія павінны сачыць за парадкам у турмах. Уявіце, чалавек кіруе зонай, чыніць усялякае бясчынства і беззаконне, не падкантрольны нікому, а заўтра ён ідзе на падвышэнне ў орган, які павінен сачыць за парадкам у гэтай жа зоне.

Вынікае, што ў Дэпартамент пераводзяць найбольшых садыстаў, гэта значыць тых, хто найбольш лютаваў у дачыненні да зняволеных і здзекаваўся з іх. Наогул, гэта абсурдна і дзіка, калі турэмшчыкаў прасоўваюць уверх.

Я ж сам назіраў, як з гэтага Дэпартамента паводле заяў зняволеных аб тым, што з іх у турме здзекуюцца, прыязджае начальства. На зону прыязджае чалавек, які зусім надоечы на гэтай жа зоне гэтак жа здзекаваўся з вязняў! Гэта значыць ён пайшоў - а замест яго цяпер ягоны намеснік. Ну і ўявіце, калі ён прыязджае на зону «правяраць» людзей, з якімі раней працаваў 10-20 гадоў. Яны ж разам і жлукцілі, і здзекаваліся, і вялі «чорную» бухгалтэрыю. Гэта ж іх змоўшчыкі. Зразумела, што рука руку мые: пабылі разам яны на зоне, а потым пайшлі разам у лазню, гарэлку піць і шашлыкі жэрці.

Вядома, у Дэпартамент павінны прызначацца людзі зусім не звязаныя з гэтай сістэмай. Гэта павінны быць людзі з Міністэрства юстыцыі і павінен быць кантроль грамадскіх арганізацый. А так... Гэта ўсё адно і тое ж: што Дэпартамент, што зона», - сказаў ён.

Нагадаем, палкоўнік Ермаліцкі адпрацаваў у Шклоўскай папраўчай калоніі 22 гады. Падчас сваёй службы ён прайшоў ступені кар'ернага росту ад начальніка атрада да начальніка папраўчай калоніі.

У Шклоўскай калоніі падчас кіраўніцтва Сяргея Ермаліцкага адбывалі пакаранне многія беларускія палітвязні, у тым ліку Мікалай Статкевіч, Зміцер Дашкевіч, Аляксандр Класкоўскі, Алег Гнедчык, Мікалай Дзядок, Уладзімір Лобан, Арцём Пракапенка, Дзмітрый Новік ды іншыя.

У кастрычніку 2011 Сяргею Ермаліцкаму быў забаронены ўезд на тэрыторыю краін Еўрапейскага Звязу за ціск на палітычных вязняў у калоніі. Пазней візавыя санкцыі з боку краін Еўрапейскага Звязу за ціск на палітвязняў былі пашыраныя яшчэ на двух супрацоўнікаў Шклоўскай калоніі - Ігара Алейнікава і Вадзіма Шамянова.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках