2 траўня 2024, Чацвер, 14:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каб пабудаваць дом, як у міністаркі Шчоткінай, беларусу трэба працаваць 184 гады

182
Каб пабудаваць дом, як у міністаркі Шчоткінай, беларусу трэба працаваць 184 гады

Міністарка цяпер заканчвае будаўніцтва ўласнага дома ў элітным пасёлку Веснінка.

Мар'яна Шчоткіна мяркуе, што беларусам варта працаваць яшчэ больш. Тым, хто зарабляе мала, яна раіць «пакруціцца» і знайсці другую працу, піша БелаПАН.

«Калі людзі прымаюць пастанову аб тым, што ў іх будзе двое-трое дзяцей або больш, яны разумеюць таксама, што ім трэба так сказаць «круціцца». Для таго, каб зарабіць, сёння ёсць магчымасці. Мы паглядзелі, што амаль 93% беларусаў працуюць толькі на адной працы, а гэта і мужчыны. Але калі мама займаецца дома дзецьмі, дык хай тата «круціцца», - заявіла яна.

Сама міністарка цяпер заканчвае будаўніцтва ўласнага дома ў элітным пасёлку Веснінка. Тут у суседстве з ёй жывуць і іншыя вышэйшыя чыноўнікі. Кошт зямлі і нерухомасці, як у Шчоткінай, рыэлтарамі ацэньваецца прыкладна ў 1 млн даляраў.

Сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку 2015 склаў 452 даляры. Атрымліваецца, простаму беларусу давядзецца працаваць 184 гады, каб стаць уладальнікам такога дома. І гэта пры ўмове, што на куплю ён выдаткуе ўсе заробленыя грошы.

Напісаць каментар 182

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках