18 траўня 2024, Субота, 15:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрмін затрымання беларускаму «шпіёну» ў Літве падоўжылі на тры месяцы

Тэрмін затрымання беларускаму «шпіёну» ў Літве падоўжылі на тры месяцы

Cуд на тры месяцы падоўжыў тэрмін арышту абвінавачанага ў шпіянажы былога супрацоўніка авіядыспетчарскай кампаніі Oro navigacija Рамуальда Ліпскага.

"Тэрмін затрымання падоўжаны на тры месяцы да 24 верасня", - сказаў BNS пракурор Рэдас Савіцкас.

Рамуальда Ліпскага абвінавачваюць у шпіянажы на карысць Рэспублікі Беларусь. Паводле матэрыялаў справы, ён у сваім кабінеце ў Oro navigacija таемна фатаграфаваў дакументы і іншыя аб'екты, якія там знаходзіліся, і перадаваў іх галоўнай выведвальнай управе Генштаба Узброеных сіл (УС) Рэспублікі Беларусь. Яму выстаўленыя абвінавачванні ў шпіянажы, за гэта пагражае пазбаўленне волі тэрмінам ад 3 да 15 гадоў.

Ліпскі сваю віну адмаўляе. У студзені пракурор заявіў, што ён сустрэўся з агентам КДБ Беларусі Сяргеем Куруленкам у гандлёвым цэнтры, перадаў яму вусную інфармацыю аб Закняйскім аэрапорце - размяшчэнне аб'ектаў, планы абсталявання новых, інфармацыю аб інфраструктуры і камунікацыях. Як заявіў кіраўнік Дэпартамента дзяржбяспекі Літвы Гядымінас Грына, уся аперацыя дэмаскавання Ліпскага доўжылася больш за тры гады. Ён не каментаваў, колькі матэрыялу падазраваны паспеў перадаць Рэспубліцы Беларусь, аргументаваўшы гэта тым, што "мы не можам даць зразумець, што мы ведаем".

Службовыя асобы сцвярджаюць, што, магчыма, Беларусь дзялілася атрыманай інфармацыяй з Расеяй.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках