Брытанскія навукоўцы лабіююць у G7 аднаўляльную энэргію
2- 2.06.2015, 14:05
- 29,650
Група брытанскіх навукоўцаў і эканамістаў звярнулася з заклікам да ўрадаў краін «Вялікай сямёркі».
Спецыялісты патрабуюць ад іх зрабіць вытворчасць аднаўляльнай энэргіі таннейшай за будаўніцтва ЦЭЦ да 2025 года, паведамляе расейская служба BBC.
Са слоў навукоўцаў, выбітным розумам развітых краін варта сабрацца разам паводле ўзору і падабенства ўдзельнікаў касмічнай праграмы НАСА «Апалон» у 1960-я.
Прадстаўнік Фарыны-офіса ў пытаннях глабальнага пацяплення, прафесар хіміі сэр Дэвід Кінг падлічыў, што для дасягнення такога выніку ўрадаў неабходна вылучаць па 15 млрд даляраў на год і выказаў надзею, што значная колькасць краін пагодзіцца зрабіць унёсак у даследаванні.
План брытанскіх навукоўцаў будзе афіцыйна прадстаўлены на саміце G7 у Нямеччыне на наступным тыдні.