Расея разгарнула ў Арктыцы зенітныя комплексы «Панцыр»
15- 20.06.2015, 18:53
- 14,785
Расея разгарнула ў Арктыцы зенітныя ракетна-гарматныя комплексы «Панцыр» і плануе размясціць у рэгіёне знішчальнікі.
Са слоў намесніка камандуючага войскамі паветрана-касмічнай абароны Кірылы Макарава, комплексы разгорнутыя на выспах у Паўночным Ледавітым акіяне ў рамках агульнага нарошчвання Расеяй сваёй вайсковай моцы ў Арктыцы, паведамляе расейская служба BBC.
«Гэта ўсё робіцца для таго, каб Расейская Федэрацыя адстойвала свае інтарэсы па перыметры нашай дзяржавы, але і таксама інтарэсы ў Арктыцы», - адзначыў Макараў.
Самаходны зенітны ракетна-гарматны комплекс «Панцыр С-1» прыняты на ўзбраенне ў 2012 годзе. Ён абсталяваны аўтаматычнымі гарматамі і кіраванымі ракетамі з радыёлакацыйным навядзеннем.
Інфармацыя аб магчымым размяшчэнні «Панцыраў» у Арктыцы ўжо з'яўлялася ў СМІ, пры гэтым адзначалася, што ў гэтым выпадку комплексы будуць манціравацца на спецыяльным гусенічным шасі.