19 красавiка 2024, Пятніца, 3:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вячаслаў Піліпук: Падаткі растуць, а попыт на тавары падае

6
Вячаслаў Піліпук: Падаткі растуць, а попыт на тавары падае
ФОТА: BYMEDIA.NET

Многія індывідуальныя прадпрымальнікі ў летні сезон спынілі працу.

Пра гэта распавёў у інтэрв'ю «Радыё Рацыя» актывіст «Перспектывы», сталічны прадпрымальнік Вячаслаў Піліпук.

- Праз крызіс пакупніцкая здольнасць насельніцтва і так была вельмі нізкай, а ў летні сезон яна яшчэ больш знізілася. Мы праводзім маніторынг гандлёвых цэнтраў і бачым сумную сітуацыю - пакупнікоў няма, а многія прадпрымальнікі спыняюць сваю дзейнасць. Цяпер намі рыхтуюцца прапановы, каб улады на заканадаўчым узроўні скасавалі ўсе планавыя праверкі хоць бы да 2016 года і знізілі падаткі. Гандлёвыя цэнтры хутка будуць зусім пустымі, арэндадаўцы гэта бачаць і зніжаюць стаўку арэнднай платы. І нават гэта не ратуе сітуацыю. А ўлічыце, што ў краіне чакаецца адкрыццё яшчэ блізу 15 гандлёвых цэнтраў, большая частка якіх будзе знаходзіцца ў Менску. Хто там будзе працаваць? - пытаецца ён.

- Ці спраўляюцца ІП з паэтапным падвышэннем падаткаў?

- У сённяшніх эканамічных варунках гэтыя падаткі - што гантэлі на нагах. Падаткі стала растуць, а попыт на тавар зніжаецца.

- За кошт чаго выжываюць прадпрымальнікі?

- Большасць альбо працуюць «у нуль», альбо распрадаюць рэшткі прадукцыі, каб забраць свае абаротныя сродкі. Многія сыходзяць у адпачынак хаця б на два месяцы для таго, каб паглядзець, якая сітуацыя будзе пасля гэтага.

- Надзея на адраджэнне прадпрымальніцкага руху застаецца?

- Усё магчыма, калі прадпрымальнікі і прадстаўнікі ўлады сядуць за стол перамоваў і спакойна пачнуць шукаць выйсце з гэтай сітуацыі. Трэба, каб улада зразумела, што на сённяшні дзень малы і сярэдні бізнэс - гэта тыя людзі, якія здольныя ажывіць эканоміку. У Беларусі цяпер спыняюць працу прадпрыемства, валютны рынак пачаў рух... Відаць жа, што планава-адміністрацыйная мадэль эканомікі не працуе. Неабходна пераходзіць на рынкавыя стасункі. І тут лакаматывам якраз і могуць паслужыць прадпрымальнікі. Проста ім трэба стварыць умовы, а яны сваёй прадпрымальнасцю пачнуць прапаноўваць свае ідэі для таго, каб усім было добра. Хіба дрэнна, калі ў краіне ствараюцца новыя працоўныя месцы?

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках