Лукашэнка звольніў дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Мяжуева
32- 24.06.2015, 12:51
- 24,050
Аляксандр Мяжуеў звольнены на сваю просьбу ў сувязі з «сямейнымі абставінамі».
Беларускі правадыр вызваліў ад займанай пасады дзяржсакратара Савета бяспекі Аляксандра Мяжуева на ягоную просьбу ў сувязі са складанымі сямейнымі абставінамі.
Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе Лукашэнкі.
Аляксандр Мяжуеў быў прызначаны дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Беларусі ў снежні 2013 года.
Ён нарадзіўся ў 1959 годзе ў Ляхавічах Берасцейскай вобласці. Скончыў Кіеўскую вышэйшую агульнавайсковую камандную вучэльню, Вайсковую акадэмію ім. Фрунзе, Вайсковую акадэмію Генеральнага штаба Узброеных сіл РФ. Праходзіў службу на камандных і штабных пасадах: камандзіра брыгады, намесніка камандзіра войскамі аператыўнага камандавання, начальніка штаба - першага намесніка камандзіра аператыўнага камандавання, камандзіра войскамі аператыўнага камандавання, начальніка Галоўнай вайсковай інспекцыі Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь. Чалец калегіі Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Абіраўся ў «палату прадстаўнікоў» у Гарадзенскай выбарчай акрузе №52.