4 траўня 2024, Субота, 7:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Хамайда аб «выбарах»: Нельга гуляць паводле правілаў злачыннай групы

3
Барыс Хамайда аб «выбарах»: Нельга гуляць паводле правілаў злачыннай групы
Барыс Хамайда
ФОТА: FREEREGION.INFO

Свабодныя выбары ў Беларусі магчымыя толькі пры аднаўленні канстытуцыйных нормаў 1994 года. Усякія іншыя варыянты могуць ператварыцца ў гульню з «напарстачнікамі».

Такое меркаванне для сайта charter97.org выказаў вядомы віцебскі апазіцыянер Барыс Хамайда.

- Ужо крыху была агучаная імаверная дата прэзідэнцкіх "выбараў" у Беларусі - 11 кастрычніка. Калі дата пацвердзіцца, часу засталося не так шмат. Як Вы ацэньваеце гэтую падзею?

- Я пільнуюся пазіцыі байкоту гэтых "выбараў". Байкатаваць - бо ў нас выбараў няма. У 1996 годзе адбыўся антыканстытуцыйны пераварот, і мы не павінны гуляць паводле правілаў гэтай злачыннай групоўкі, якая цяпер кіруе краінай. Першае, што мы павінны зрабіць - гэта дамагацца, каб краіна вярнулася ў канстытуцыйнае поле, вярнулася да легітымнай канстытуцыі 1994 года. І толькі потым можна праводзіць сапраўдныя выбары. А без гэтага - усякія «выбары» будуць фарсам.

- Якім чынам можна ажыццявіць гэты паварот да канстытуцыйнага рэжыму?

- Пакуль краінай кіруе Аляксандр Лукашэнка, паварот да легітымнай канстытуцыі 1994 немагчымы. Таму я мяркую, што трэба рыхтавацца да Плошчы, каб нейкім чынам прымусіць Лукашэнку адмовіцца ад улады. Тады мы зможам вярнуцца да канстытуцыйнага рэжыму 1994 года. Без вяртання да той Канстытуцыі ў нас няма ніякай перспектывы. А цяпер мы, фактычна, затрымаліся ў нейкім ліхалецці, як у «чорнай дзіры». Няма легітымнага асноўнага закона, законы не працуюць, і ўсё, што робіць гэтая ўлада - проста незаконна.

Я яшчэ раз падкрэсліваю: нельга гуляць паводле правілаў злачыннай групы. Гэта тое ж самае, што злягацца з «напарстачнікамі». І гуляць з уладай паводле яе правілаў - гэта тое ж самае, што ў 90-х спрабаваць здабыць у «напарстачнікаў» на рынку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках