24 красавiка 2024, Серада, 16:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады Арменіі пайшлі на саступкі дэманстрантам

7
Улады Арменіі пайшлі на саступкі дэманстрантам

Прэзідэнт краіны Серж Саргсян анансаваў, што ўрад заплаціць кампенсацыю за падвышаныя тарыфы на электраэнэргію.

Сёння прэзідэнт Арменіі Серж Саргсян на нарадзе з адказнымі за эканамічную палітыку выступіў з прамовай і заявіў, што скасаванне раней прынятай пастановы аб падвышэнні тарыфу на электраэнэргію на 6,93 драма мае наступствы, аднак, адзначыў, што грамадзяне не павінны плаціць гэты даданы тарыф да таго часу, пакуль не высветліцца канчаткова, наколькі падвышэнне абгрунтаванае, і ўрад аплату павінна ўзяць на сябе.

Пра гэта паведамляе ru.1in.am са спасылкай на прэс-службу прэзідэнта Арменіі.

Нагадаем, з 22 чэрвеня ў Ерэване і іншых гарадах Арменіі праходзяць масавыя акцыі пратэсту супраць падвышэння тарыфаў на электраэнэргію да 48,78 драма (каля 0,1 даляра) днём і да 38,78 драма (каля 0,08 даляра) уначы за кВт.г.

23 чэрвеня паліцыя разагнала мітынгоўцаў у цэнтры Ерэвана. Аднак вечарам таго ж дня дэманстранты наважылі прадоўжыць бестэрміновую акцыю пратэсту.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках