4 траўня 2024, Субота, 10:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошт расейскага газу для Украіны складзе $247

3
Кошт расейскага газу для Украіны складзе $247

Урад Расеі прыняў пастанову зрабіць для Украіны на трэці квартал зніжку на газ у суме блізу 40 даляраў, у выніку чаго кошт газу складзе $247.

Пра гэта паведаміў прэм'ер РФ Дзмітрый Мядзведзеў, паведамляе РІА "Новости".

"Ад украінскага боку паступіў зварот з просьбай падоўжыць дзеянне зніжкі. Прынятае рашэнне падпісаць пастанову ўрада, якая на адзін квартал усталюе асаблівы парадак разлікаў увазной мыты пры пастаўках газу ва Украіну", - сказаў Мядзведзеў.

Такім чынам, кошт газу для Украіны складзе блізу 247,17 даляраў за 1 тысячу куб. м.

"Канчатковы кошт для Украіны за тысячу кубаметраў газу на трэці квартал складзе блізу 247,17 даляра з улікам зніжкі. Ну, а зніжка будзе дзесьці 40 даляраў", - дадаў прэм'ер.

Раней у Газпроме заяўлялі, што разліковы кошт газу для Нафтагазу без зніжкі за кошт мытнага падатку складзе для трэцяга квартала 287,15 даляраў за тысячу кубаметраў.

Газпром пацвердзіў намер не прадаўжаць кантракт на транзіт з Украінай.

У канцы сакавіка Расея падоўжыла льготы для Украіны пры закупках газу яшчэ на тры месяцы пры ўмове, што Кіеў будзе выконваць усе палажэнні кантракту. Раней у РФ заявілі, што разглядаюць варыянт надання Украіне зніжкі на газ да канца года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках