Знойдзенае цела актывіста з Быхава, зніклага год таму
7- 29.06.2015, 14:37
- 10,785
У Быхаўскім раёне знойдзены астанкі без вестак прапаўшага актывіста Аляксандра Шачанка.
Супрацоўнікі праваахоўных органаў знайшлі ў лясным масіве паблізу вёскі Вароніна Быхаўскага раёна труп грамадскага актывіста Аляксандра Шачанка, зніклага без вестак у жніўні мінулага года.
Як паведаміла БелаПАН афіцыйная прадстаўніца УСК Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк, інфармацыя пра месца, дзе знаходзяцца парэшткі цела, паступіла ад затрыманага на мінулым тыдні 37-гадовага жыхара Быхава, падазраванага ў незаконным захоўванні боепрыпасаў і крадзяжы.
«Падчас пісьменна праведзенага допыту падазраваны прызнаўся ў больш цяжкім злачынстве - забойстве, а таксама паведаміў месцазнаходжанне трупа», - распавяла яна.
27 чэрвеня следчыя, якія выехалі на месца, сапраўды знайшлі астанкі чалавека, якія меркавана належаць абвешчанаму летась без вестак прапаўшаму 63-гадоваму Аляксандру Шачанку.
Як патлумачыла Аксана Салянюк, падазраваны ўчыніў злачынства з прычыны непрыязных адносін да забітага.
Нагадаем, апошні раз Шачанка бачылі 27 жніўня 2014 у Быхаўскім раённым судзе, дзе праходзіў разгляд пазову актывіста ў дачыненні да ягонага суседа, які абвінавачваецца ў нанясенні цяжкіх цялесных пашкоджанняў. На апошнім пасяджэнні меркавалі, што Аляксандр Шачанок выступіць з хадайніцтвам аб змене меры стрымання адказчыку, паколькі той нібыта выказваў пагрозы ў ягоны адрас.