Менская міліцыя шукае ўладальніка знойдзенага скрутка грошай
18- 3.06.2015, 17:18
- 25,226
Міліцыя шукае ўладальніка скрутка грошай, знойдзенага на праспекце Незалежнасці.
Пра гэта паведамляюць «Мінск-Навіны».
Як распавяла прэс-афіцэр Першамайскага РУУС Святлана Білінская, 29 траўня блізу 19.00 мянчук знайшоў скрутак з грашыма ў траве побач з тратуарам каля дома №95а на пр. Незалежнасці. Знаходку мужчына занёс у Першамайскае РУУС. Аднак з заявай у міліцыю да гэтага часу ніхто не звярнуўся.
Праваахоўнікі спрабуюць знайсці ўладальніка грошай.