Павел Савіцкі вярнуўся ў «Нёман»
- 3.06.2015, 20:46
- 28,528
Беларускі нападнік Павел Савіцкі вярнуўся ў гарадзенскі «Нёман» з арэнды ў польскай «Ягелоніі».
Футбаліст адразу ж прыступіў да трэніровак з камандай, піша «Прессбол».
Выданне «Твой стыль» цытуе гульца.
- Якія планы на будучыню?
- Пакуль буду гуляць у «Нёмане» і імкнуцца паказаць добры вынік.
- Што можаш сказаць пра сённяшні стан «Нёмана»?
- Палажэнне не вельмі добрае. Але, я думаю, усё наладзіцца і мы загуляем.