Выйшаў першы трэйлер да культавай гульні Fallout 4
5- 3.06.2015, 20:59
- 33,516
Легендарная відэагульня атрымае працяг.
Fallout 4 - працяг легендарнай серыі постапакаліптычных камп'ютэрных гульняў афіцыйна анансавала сёння выдавецтва Bethesda, піша korrespondent.net.
На гэты момант аб Fallout 4 практычна нічога невядома, бо Bethesda зберагла галоўныя дэталі для E3 2015 - выставы відэагульняў у Лос-Анджэлесе, якая будзе праходзіць з 16 да 18 чэрвеня. Вядомыя толькі платформы, на якіх выйдзе гульня - ПК і кансолі Xbox One і PS4.
Тым не менш кампанія апублікавала да Fallout 4 трэйлер, а таксама першы малюнак са свету гульні.
Fallout - цыкл RPG, дзеянне якіх адбываецца ў постапакаліптычнай Амерыцы. Апошняя частка - Fallout: New Vegas, выйшла ў 2010 годзе, а першая - у продаж.