30 красавiка 2024, aўторак, 19:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эбола вярнулася ў Ліберыю пасля шасцітыднёвага перапынку

Эбола вярнулася ў Ліберыю пасля шасцітыднёвага перапынку

Міністэрства аховы здароўя Лібэрыі зафіксавала першы выпадак захворвання гемарагічнай ліхаманкай Эбола за шэсць тыдняў: у загінулага 17-гадовага падлетка выявілі інфекцыю.

Са слоў намесніка кіраўніка ўстановы Талберта Ньенсва, медыкі спрабуюць усталяваць перамяшчэння ахвяры ліхаманкі апошнія дні перад смерцю, паведамляе руская служба BBC.

Ньенсва заклікаў ліберыйцаў быць пільнымі, аднак адзначыў, што падставы для панікі няма.

У двух суседніх дзяржавах - Гвінеі і Сьера-Леонэ - адзначаецца рост колькасці інфіцыраваных Эбола, што супала з пачаткам сезону дажджу ў Заходняй Афрыцы.

Паводле звестак СААЗ, ахвярамі найбуйнейшай у гісторыі ўспышкі гемарагічнай ліхаманкі сталі больш за 11 тысяч чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках