30 красавiка 2024, aўторак, 14:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захар Прылепін: Лукашэнка рыхтуе сабе месца на суседнім з Януковічам лецішчы

27
Захар Прылепін: Лукашэнка рыхтуе сабе месца на суседнім з Януковічам лецішчы
ФОТА: РІА НОВОСТИ

Расейскі пісьменнік абураецца ростам патрыятычных настрояў сярод беларусаў.

Пра гэта Захар Прылепін піша на сваёй старонцы сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», каментуючы артыкул пра адрозненні паміж беларусамі і расейцамі. «Майдан пачынаецца з гэтага Блазнаватага трызнення, або Як выхоўваюць моладзь Беларусі», - так ён азагаловіў свой запіс. Пісьменнік прыводзіць дзве цытаты з артыкула «Чым беларусы адрозніваюцца ад рускіх. 6 галоўных адрозненняў»:

«Людзі дзівяцца таму, што ў беларускіх гарадоў было Магдэбургскае права, што ў Беларусі таксама быў свой Рэнесанс. Мы заўсёды належалі да еўрапейскай культуры, тут праходзіла мяжа паміж Еўропай і Азіяй. Мы жылі ў імперыі - Вялікім княстве Літоўскім, - якая распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, але гэта была не імперыя. Былі зусім іншыя прынцыпы пабудовы дзяржавы, усе былі адным народам, была талерантнасць і памяркоўнасць».

«Нягледзячы на ўсе намаганні расейскай гістарыяграфіі, Маскоўскае княства стагоддзямі было пад ярмом Залатой Арды. У сутнасці, потым яны так і не вызваліліся ад гэтага прыгнёту - ментальна, зразумела».

Абурэнне Захара Прылепіна выклікала тое, што гістарычная інфармацыя пра ўзаемаадносіны Вялікага княства Літоўскага і Масквы даецца на рускай мове.

«Яшчэ раз скажу пра свае нікога не хвалюючыя прадчуванні. Лукашэнка, як і Януковіч, шчыра думае, што падлашчваючыся да гэтых ваяўнічых ідыётаў, даючы ім волю і слова, ён умацоўвае сваю ўладу і выхоўвае «суверэннае нацыянальнае пачуццё». На самай справе ён рыхтуе сабе месца на суседнім з Януковічам лецішчы», - піша Захар Прылепін.

Нагадаем, у кастрычніку мінулага года пасля гульні Беларусь-Украіна, калі трыбуны хорам спявалі вядомую песеньку пра Пуціна, пісьменнік, вядомы сваімі шавіністычнымі поглядамі, прапанаваў укладваць расейскія гранты ў Беларусь.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках