30 красавiка 2024, aўторак, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь зніжае экспартныя мыты на нафту

Беларусь зніжае экспартныя мыты на нафту

Беларусь 1 ліпеня зніжае экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза.

Адпаведная пастанова замацаваная пастановай Саўміна ад 26 чэрвеня 2015 г. № 535, якая апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, піша БелаПАН.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту зніжаная з 144,4 да 143,1 даляра за тону. Пошліна на прамагонны бензін - з 122,7 да 121,6, на таварныя бензіны - са 112,6 да 111,6. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты зніжана з 69,3 да 68,6 даляра за тону. Аналагічная стаўка пошліны будзе дзейнічаць у дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолы, змазачных і іншых алеяў.

Папярэдні раз, 1 чэрвеня, стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў, выпрацаваныя з нафты, павышаліся.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках