16 красавiка 2024, aўторак, 11:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былыя акцыянеры ЮКАСа прапанавалі план выплат для Расеі

2
Былыя акцыянеры ЮКАСа прапанавалі план выплат для Расеі
ФОТА: ИТАР-ТАСС

Былыя акцыянеры нафтавай кампаніі ЮКАС прапанавалі камітэту міністраў Рады Еўропы план выплаты ім кампенсацыі ад Расеі.

Згодна з гэтым дакументам, да 31 снежня 2015 года Масква павінна пералічыць 1 мільярд 866 млн еўраў у рублёвым эквіваленце, гэта значыць 0,9644 еўрацэнтаў на кожную акцыю. На дату ліквідацыі ЮКАСа (21 лістапада 2007 г.) было выпушчана 1 мільярд 934 мільёна 964 тысячы 578 акцый, піша «Коммерсант».

Грошы прапануецца пералічваць на банкаўскі рахунак агента былых уладальнікаў кампаніі, а той у сваю чаргу перанакіруе сродкі акцыянерам ЮКАСа і іх нашчадкам, уключаючы намінальных трымальнікаў. У якасці агента могуць выступіць міжнародны банк або бухгалтарская фірма.

Складальнікі плана ўважаюць, што кожны квартал пачынаючы з 31 снежня Расея павінна даваць справаздачу перад урадам Еўразвяза аб колькасці атрыманых ад акцыянераў заявак, выплачаных і што засталіся сумах. Калі пасля ўсіх выплат на рахунку агента застануцца неразмеркаваныя сродкі, яны будуць вернутыя Маскве.

Дакумент складзены ў адпаведнасці з рашэннем Еўрапейскага суда правоў чалавека (ЕСПЧ), які ў ліпені 2014 пастанавіў, што Масква павінна выплаціць акцыянерам ЮКАСа блізу 1,9 мільярда еўра. Адвакат Пірс Гарднэр, які прадстаўляе Yukos Universal Ltd і Hulley Enterprises Ltd, растлумачыў газеце, што былыя ўладальнікі кампаніі распрацавалі свой графік выплат у сувязі з тым, што Расея не падала да 15 чэрвеня ўласны план, як таго патрабаваў ЕСПЧ.

Гарднер адзначыў, што справа ЮКАСа прызначаная да разгляду на сесіі камітэта міністраў Рады Еўропы на 23-25 верасня. На ягоную думку, на гэтай нарадзе, магчыма, будзе абмяркоўвацца прапанаваны план.

Акрамя таго, 18 чэрвеня 2015 пастаянная палата трацейскага суда ў Гаазе задаволіла пазовы трох кампаній, якія прадстаўляюць былых акцыянераў ЮКАСа, на 50 мільярдаў даляраў. Атрымальнікамі паводле позвы з'яўляюцца Hulley Enterprises и Yukos Universal Limited, якія сумарна валодалі 51 адсоткам ЮКАСа, а таксама Veteran Petroleum Ltd. - пенсійны фонд былой нафтавай кампаніі.

Нафтавая кампанія ЮКАС працавала з 1993 да 2007 год. 1 жніўня 2006 года яна была прызнана банкрутам, паколькі завінавацілася сіндыкату замежных банкаў блізу 500 мільёнаў даляраў. Пазней гэтую пазыку выкупіла «Раснафта». Цягам 2007 года маёмасць ЮКАСа прадавалася на аўкцыёнах, а 21 лістапада таго ж года кампанія была ліквідаваная.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках