25 красавiка 2024, Чацвер, 13:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пятро Парашэнка: Украіне спатрэбіцца сем гадоў і рэферэндум для ўваходжання ў NATO

Пятро Парашэнка: Украіне спатрэбіцца сем гадоў і рэферэндум для ўваходжання ў NATO
ПЯТРО ПАРАШЭНКА
ФОТА: BLOOMBERG

Час увайсці у NATO для Украіны яшчэ не прыйшоў, для выканання ўсіх умоў спатрэбіцца 6-7 гадоў.

Пра гэта заявіў у апублікаваным у Corriere della Sera інтэрв'ю прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка, піша ТАСС.

«Мы працуем над глыбокім рэфармаваннем краіны ў эканамічным, сацыяльным, адміністрацыйным планах. Трэба яшчэ шмат працаваць - як мінімум 6-7 гадоў (каб адпавядаць крытэрам для ўваходжання ў NATO). Калі мы будзем гатовыя, будзе аб'яўлены рэферэндум, каб спытаць украінскі народ, ці трэба ўваходзіць у Паўночнаатлантычны альянс», - заявіў Пятро Парашэнка.

Пры гэтым украінскі лідар уважае, што ў свеце «не існуе іншай сістэмы, акрамя NATO, для забеспячэння бяспекі».

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках