20 красавiка 2024, Субота, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску BMW з расейскімі нумарамі знёс прыпынак

11

Аварыя адбылася ўдзень 30 чэрвеня на сталічным праспекце Незалежнасці.

Як паведамілі tut.by відавочцы, BMW ехаў па праспекце ў бок Уручча. У нейкі момант аўтамабіль паскорыўся, яго раскруціла і вынесла на паласу сустрэчнага руху, пасля чаго ён выскачыў на тратуар, дзе ўрэзаўся ў прыпынак. Кіроўца BMW некаторы час пастаяў на месцы аварыі, пасля чаго схаваўся.

Паводле папярэдняй інфармацыі, у момант аварыі людзей на прыпынку не было. У ДТЗ ніхто не пацярпеў.

На месцы здарэння працуюць супрацоўнікі ДАІ.

У ДАІ Першамайскага раёна распавялі, што на аўтамабілі ўсталяваны рэгістрацыйны знак «у888нк 66 rus». Інспектары просяць усіх, каму што-небудзь вядома пра месцазнаходжанне кіроўцы або аўтамабіля, патэлефанаваць.

Фота: tut.by
Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках