29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар пад Чарнобылем тушаць з самалётаў

1
Пажар пад Чарнобылем тушаць з самалётаў

Пажар у чарнобыльскай зоне адчужэння знаходзіцца пад кантролем пажарных, да тушэння прыцягнулі самалёты.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Дзяржслужбы ў надзвычайных сітуацыях Украіны Мікалай Чачоткін, паведамляе "Украінская праўда". Ён пацвердзіў, што ў зоне адчужэння гарыць сухая трава і чарот.

"Але ў нас дастаткова тэхнікі і людзей, каб трымаць усё пад кантролем. Мы ўжо цяпер прыцягнулі нават пажарныя самалёты", - распавёў Чачоткін.

Пры гэтым цяпер даць дакладны прагноз аб тым, калі пажарныя змогуць ліквідаваць узгаранне, складана, бо гэта залежыць ад умоў надвор'я.

Акрамя таго, Чачоткін зняпраўдзіў заяву міністра экалогіі Ігара Шаўчэнкі, што трава гарыць па-за зонай адчужэння.

"Не, там усё гарыць як раз у межах зоны адчужэння. На яе мяжы, але ў 30-кіламетровай зоне", - сцвярджае старшыня ДСНС.

Нагадаем, 29 чэрвеня на тэрыторыі комплексу лясной гаспадаркі "Чарнобыльская пушча" ў зоне адчужэння і безумоўнага (абавязковага) адсялення ў раёне сяла Каўшылаўка і пгт Палескае ў пойме ракі Вуж узнікла ўзгаранне сухой травы і чароту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках