30 красавiка 2024, aўторак, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы камітэт РФ хоча дапытаць Хадаркоўскага

6
Следчы камітэт РФ хоча дапытаць Хадаркоўскага

(абноўлена - 16:50) СКР аднаўляе расследаванне забойства мэра Нефцеюганска Уладзіміра Петухова, учыненага ў 1998 годзе.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні, размешчаным на сайце ведамства, піша Lenta.ru.

«Паводле аператыўнай інфармацыі, якая з'явілася ў распараджэнні Следчага камітэта, у ролі заказчыка гэтага забойства і шэрагу іншых асабліва цяжкіх злачынстваў мог выступаць непасрэдна кіраўнік ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі», - адзначаецца ў прэс-рэлізе.

Мэр горада Нефцеюганска Уладзімір Петухоў быў расстраляны з аўтамата 26 чэрвеня 1998 г. Першапачатковае расследаванне ўстанавіла дачыненне да забойства Петухова чальцоў так званай камышынскай злачыннай групоўкі Папова і Прыходзькі, якія неўзабаве пасля замаху таксама былі забітыя, пасля чаго справа была закрытая. У 2005 годзе справу аднавілі, абвінаваціўшы ў арганізацыі забойства супрацоўніка службы бяспекі кампаніі ЮКАС Аляксея Пічугіна, на той момант ужо асуджанага за арганізацыю шэрагу іншых забойстваў.

Адвакат Міхаіла Хадаркоўскага адмовіўся каментаваць заяву Следчага камітэта, паведамляе ТАСС.

«Здагадкі і фантазіі я не каментую, нават калі яны зыходзяць ад СКР. А па-другое, законам прадугледжаны пералік абставінаў, у сувязі з якімі аднаўляецца расследаванне справы. Вось калі следства зробіць ласку паведаміць, якія ў іх новыя абставіны, то абарона будзе гэта каментаваць», - растлумачыў агенцтву адвакат Хадаркоўскага Вадзім Клюўгант.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках