19 красавiка 2024, Пятніца, 9:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» з Берасця выклікаюць у пракуратуру

3
Актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» з Берасця выклікаюць у пракуратуру

Позвы з патрабаваннем з'явіцца ў пракуратуру для дачы тлумачэнняў атрымала сям'я берасцейскіх актывістаў грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Дакументы, падпісаныя старэйшым памочнікам пракурора горада Берасця А.В. Бразінскім, муж і жонка Андрэй Шарэнда і Паліна Шарэнда-Панасюк атрымалі па пошце. У позвах ад іх патрабавалі з'явіцца 29 чэрвеня ў берасцейскую пракуратуру для «дачы тлумачэнняў у пытанні прад'яўлення пазову аб спагнанні шкоды, прычыненай юрыдычнай асобе». У выпадку нез'яўлення памочніца пракурора, спасылаючыся на ч.2 арт.10 «Закона аб пракуратуры Рэспублікі Беларусь», пагражала «даставіць у прымусовым парадку» з дапамогай міліцыі.

Паліна Шарэнда-Панасюк пракаментавала гэтую сітуацыю для сайта charter97.org.

«Мы паняцця не маем, чаго ад нас хоча пракуратура. Ніякай шкоды ніякім «юрыдычным асобам» мы не прычынялі, і скаргаў ніякіх не атрымлівалі - ні ад фізічных, ні ад юрыдычных асоб. Проста атрымалі гэтыя позвы і ўсё. У пракуратуру мы прынцыпова не хадзілі і не збіраемся ісці па іх дзіўнай «паперы». Мы мяркуем, што гэтыя дзеянні пракуратуры наўпрост звязаныя з нашай грамадскай дзейнасцю. Улады стала спрабавалі стварыць нам праблемы: неаднаразова штрафавалі, пагражалі сваякам рознымі праблемамі... Цяпер, відаць, наважылі пайсці па «расейскаму шляху» - сфабрыкаваць справу, як супраць Навальнага. З аднаго боку, Лукашэнка быццам бы і казаў, што «нікога не трэба чапаць» перад гэтымі так званымі «выбарамі». Але, з другога боку, відаць, што рэжым рэпрэсіі не аслабіць - проста ўлады будуць іх «камуфляваць», старацца рабіць усё не вельмі прыкметна, «душыць» штрафамі, як гэта адбываецца, напрыклад, з незалежнымі журналістамі.

Калі справа прыме сур'ёзны абарот - будзем звяртацца да праваабаронцаў. А пакуль стараемся не звяртаць увагі на «дробныя паскудствы» рэжыму - у нас ёсць свая мэта, свая справа, і мы яе робім», - распавяла актывістка.

Нагадаем, што гэта не першыя факты рэпрэсіі з боку ўладаў супраць берасцейскіх актывістаў.

Так, Андрэя Шарэнду затрымалі 16 студзеня гэтага года ў берасцейскім тралейбусе. АМАПаўцы заявілі, што апазіцыянер «падобны на чалавека, які здзейсніў правапарушэнне». У міліцыі на яго спачатку склалі пратакол паводле арт.17.1 КаАП (дробнае хуліганства), затым паводле арт.21.14 (парушэнне правілаў добраўпарадкавання і ўтрымання населеных пунктаў) за тое, што ён нібыта расклейваў улёткі з партрэтамі зніклых у Беларусі палітыкаў.

У сакавіку гэтага года Андрэй Шарэнда быў затрыманы падчас праходжання пашпартнага кантролю на беларускай мяжы ў Берасці. Актывіста падпаў пад дагляд, падчас якога ў яго былі знойдзеныя і канфіскаваныя сем сцягоў Еўрапейскага Звязу.

А 12 чэрвеня грамадзянскі актывіст Андрэй Шарэнда быў затрыманы тройчы за вечар адной і той жа брыгадай міліцыі. Патрульным было загадана скласці пратакол за дробнае хуліганства, аднак у выніку супрацоўнікі міліцыі адмовіліся пісаць няпраўду з загаду начальства.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках