30 красавiка 2024, aўторак, 22:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міністр фінансаў Грэцыі пацвердзіў адмову выплаціць грошы МВФ

3
Міністр фінансаў Грэцыі пацвердзіў адмову выплаціць грошы МВФ

Грэцыя не заплаціць МВФ €1,6 млрд у аўторак. Згодна з тэрміналогіяй МВФ, гэта будзе «пратэрміноўка», а фактычна дэфолт.

Грэцыя не заплаціць Міжнароднаму валютнаму фонду (МВФ) €1,6 млрд у аўторак. Пра гэта паведаміў журналістам міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс, паведамляе Reuters. «Не», - адказаў міністр на пытанне, ці перавядзе Грэцыя грошы МВФ.

Пры гэтым Варуфакіс сказаў, што спадзяецца на дамоўленасць з міжнароднымі крэдыторамі аб працягу праграмы фінансавай дапамогі, перад тым як скончыцца дзейная праграма Еўразвязу і МВФ, піша РБК.

У аўторак мінае праграма фінансавай дапамогі ЕЗ і МВФ, і без новай праграмы Грэцыя не зможа атрымаць далейшыя крэдыты. Гэтыя крэдыты, у сваю чаргу, патрэбныя, каб абслугоўваць ранейшыя пазыкі перад МВФ і партнёрамі па еўразоне. Агульная дзяржаўна запазычанасць Грэцыі дасягае 170% ад ВУП.

Грэцыя да 18:00 паводле часу Вашынгтона (01:00 у Менску заўтра) павінна вярнуць МВФ 1,23 млн спецыяльных правоў запазычання (SDR, разліковая адзінка МВФ), што паводле існага курсу складае €1,55 млрд. Гэта частка пазыкі паводле першай праграмы фінансавай дапамогі МВФ ад 2010 года.

Пропуск плацяжу ў адрас МВФ, паводле тэрміналогіі фонду, будзе пратэрміноўкай (arrears). Афіцыйна гэта павінна пацвердзіць кіраўніца МВФ Крысцін Лагард, паведаміўшы выканаўчай радзе фонду. Фактычна гэта будзе дэфолт, які можа справакаваць крыжаваны дэфолт у шматмільярдных абавязаннях Грэцыі перад Еўрапейскім фондам фінансавай стабільнасці (EFSF). МВФ не можа выдаваць новыя крэдыты краіне, у якой ёсць пратэрмінаваная запазычанасць.

Рэйтынгавыя агенцтвы заяўлялі, што не будуць кваліфікаваць неплацеж МВФ як дэфолт, прымаючы пад увагу асаблівы статус МВФ як крэдытора.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках