30 красавiка 2024, aўторак, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Два жыхары Смаргоні за дзесяць хвілін паспелі скрасці 129 туй

3
Два жыхары Смаргоні за дзесяць хвілін паспелі скрасці 129 туй

Калі б двое жыхароў Смаргонскага раёна наважылі зафіксаваць свой вынік, то напэўна патрапілі б у Кнігу рэкордаў Гінеса.

Мужчыны за 10 хвілін скралі з лесагадавальніку 129 туй і паспрабавалі прадаць іх на мясцовым рынку. За два дні ў «прадпрымальнікаў» не купілі ніводнага дрэва. Затое падазронымі прадаўцамі зацікавіўся ўчастковы, якому расказалі пра гандляроў туямі свядомыя грамадзяне, піша onliner.by.

- Лесагадавальнік знаходзіцца непадалёк ад месца жыхарства падазраваных, - распавялі ў прэс-службе УУС Гарадзенскага аблвыканкама. - Мужчынам хапіла зусім крыху часу, каб вырваць больш за сотню невялікіх дэкаратыўных раслін і схаваць іх непадалёк ад месца жыхарства. На рынку ў Смаргоні цягам некалькіх дзён мужчыны гандлявалі туямі. За невялікія грошы яны прапаноўвалі жыхарам горада набыць насаджэнні на свае дзялянкі.

У выніку хтосьці паскардзіўся на «прадпрымальнікаў» участковаму, той праверыў у мужчын дакументы аб паходжанні раслін - іх, зразумела, не было. У дачыненні да падазроных распачатая крымінальная справа, ім пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі. А туі вярнулі ў лесагадавальнік - іх высадзілі на ранейшае месца.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках