30 красавiка 2024, aўторак, 20:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхар Лондана пачаў збор сродкаў на дапамогу Грэцыі

5
Жыхар Лондана пачаў збор сродкаў на дапамогу Грэцыі

Жыхар Лондана Том Фіні запусціў праект збору грошай на карысць Грэцыі, якая знаходзіцца на мяжы дэфолту.

Краўдфандынгавая акцыя пачалася 29 чэрвеня на сайце Indiegogo.

Прыкладна за суткі Фіні сабраў блізу 132 тысяч еўра. Пры гэтым ягонай мэтай з'яўляецца збор 1,6 мільярда еўраў - сумы, якую грэкам трэба заплаціць МВФ да канца чэрвеня, каб пазбегнуць дэфолту, піша Lenta.ru.

Усе ахвяраваўшыя грошы атрымаюць ад Фіні падарункі. За 3 еўра іх чакае паштоўка з фатаграфіяй прэм'ер-міністра Грэцыі Алексіса Цыпраса. За 6 еўраў ім дастанецца порцыя грэцкай салаты, за 10 еўраў - маленькая бутэлька ўзо, за 25 еўра - бутэлька грэцкага віна. Пры гэтым дастаўку атрымальнікі павінны будуць аплаціць самі.

За 5000 еўраў Фіні паабяцаў тыднёвы адпачынак у Афінах па сістэме «ўсё ўключана».

Паводле разлікаў ініцыятара акцыі, кожнаму з грамадзян ЕЗ трэба ахвяраваць усяго 3 еўра. За гэтую суму, з ягоных слоў, можна купіць палову пінты піва ў лонданскім пабе.

Пастанова Грэцыі правесці рэферэндум наконт пазык скалынула сусветныя фінансавыя рынкі

Фіні падкрэсліў, што ягоная акцыя не з'яўляецца жартам: «Гэта рэальная спроба нешта зрабіць. Як мінімум я хачу прыцягнуць увагу да бедстваў грэцкага народа». З ягоных слоў, падарункі выбраныя не выпадкова, бо гандаль традыцыйнымі грэцкімі таварамі і паслугамі - гэта тое, што можа выцягнуць краіну з цяперашняй сітуацыі.

Грэцыя павінна правесці плацеж МВФ да канца чэрвеня, у адваротным выпадку Афіны можа чакаць афіцыйна прызнаны суверэнны дэфолт. Міністр фінансаў краіны Яніс Варуфакіс ужо заявіў, што дзяржава плаціць фонду не збіраецца. Паводле правіл МВФ, магчымы перанос тэрміну плацяжу на чатыры тыдні.

5 ліпеня ў краіне адбудзецца рэферэндум аб прыняцці прапаноў крэдытораў у асобе ЕЗ, ЕЦБ і МВФ, якія патрабуюць увядзення ў Грэцыі поўнамаштабнай праграмы эканоміі. Кіроўная партыя СІРЫЗА рэкамендуе грамадзянам прагаласаваць супраць гэтай прапановы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках