30 красавiка 2024, aўторак, 20:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бэльгія размарозіць рахункі расейскіх дыпмісій

Бэльгія размарозіць рахункі расейскіх дыпмісій

Рахункі дыпламатычных прадстаўніцтваў Расеі ў Бэльгіі размарожаныя.

Пра гэта паведамляе РІА «Новости» са спасылкай на сталага прадстаўніка Расеі пры NATO Аляксандра Грушку.

«Рахункі дыпмісій разблакавалі, па-іншаму і быць не магло», - канстатаваў ён.

Судовы пераслед Расеі ў Еўропе стане зацяжным міжнародным скандалам.

18 чэрвеня МЗС Расеі выказаўся з нагоды замарозкі расейскіх рахункаў у Бэльгіі. Масква запатрабавала неадкладна аднавіць «нармальнае функцыянаванне расейскіх устаноў і юрыдычных асобаў». У адваротным выпадку, як адзначылі ў міністэрстве, у дачыненні да Бэльгіі могуць быць прыняты «адэкватныя захады ў адказ».

Арышты расейскага маёмасці пачаліся ў Бэльгіі 17 чэрвеня. Адзначалася, што адпаведная пастанова прынятая Сталай палатай трацейскага суда ў Гаазе паводле пазоваў трох кампаній (Hulley Enterprises, Yukos Universal Limited і Veteran Petroleum Ltd), якія прадстаўляюць былых акцыянераў ЮКАСа. Услед за Бэльгіяй арыштаваць расейскія актывы пастанавілі і французскія ўлады.

Згодна з пастановай міжнароднага суда ў Гаазе, Расея павінна выплаціць 50 мільярдаў даляраў тром кампаніям. Масква збіраецца аспрэчыць гэтую пастанову.

Нафтавая кампанія ЮКАС існавала з 1993 да 2007 года. 1 жніўня 2006 яна была прызнаная банкрутам, бо завінавацілася сіндыкату замежных банкаў амаль 500 мільёнаў даляраў. Пазней гэтую пазыку выкупіла «Раснафта». Цягам 2007 маёмасць ЮКАСа прадавалася на аўкцыёнах, а 21 лістапада таго ж года кампанія была ліквідаваная.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках