30 красавiка 2024, aўторак, 23:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Грэцыя прапанавала Еўразвязу новы спосаб дапамагчы ёй

Грэцыя прапанавала Еўразвязу новы спосаб дапамагчы ёй

Улады Грэцыі прапанавалі Еўразвязу новы спосаб выхаду з крызісу, вынікам якога могуць стаць дэфолт і выхад краіны з еўразоны.

Гаворка ідзе аб фінансавай падтрымцы Грэцыі за кошт сродкаў Еўрапейскага фонду фінансавай стабілізацыі (European Stability Mechanism, ESM) з адначасовай рэструктурызацыяй раней выдадзеных крэдытаў, што дазволіла б сплаціць патрэбы краіны на найбліжэйшыя два гады, паведамляе Bloomberg са спасылкай на заяву апарата прэм'ер-міністра Грэцыі Алексіса Цыпраса.

У дакуменце таксама падкрэсліваецца, што грэцкі ўрад мае намер да апошняга дамагацца «жыццяздольнага пагаднення», і што пастанова аб правядзенні 5 ліпеня рэферэндуму аб умовах далейшага супрацоўніцтва з крэдыторамі не азначае заканчэння перамоў.

«Грэцыя застаецца за сталом перамоваў», - гаворыцца ў заяве.

Сёння канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель заявіла аб немагчымасці ўкладання новай угоды з Грэцыяй ў апошні момант, перад тым як скончыцца тэрмін дзеяння праграмы фінансавай дапамогі Афінам ад еўрапейскіх крэдытораў.

«Сёння апоўначы паводле сярэднееўрапейскага часу тэрмін дзеяння праграмы скончыцца. І я не бачу ніякіх рэальных перадумоў для таго, каб адбылося што-небудзь іншае», - сказала Мэркель, адзначыўшы, аднак, што не будзе зачыняць дзверы для перамоваў. «Але больш за гэта я нічога сказаць не магу», - дадала канцлерка.

У аўторак Грэцыя павінна выплаціць Міжнароднаму валютнаму фонду €1,6 млрд, аднак міністр фінансаў Грэцыі Яніс Варуфакіс ужо прызнаў, што гэтая сума выплачаная не будзе. Паводле тэрміналогіі МВФ гэта азначае «пратэрміноўку», а фактычна дэфолт Грэцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках