30 красавiка 2024, aўторак, 20:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра пачнецца пілігрымка з Менска ў Будслаў

Заўтра пачнецца пілігрымка з Менска ў Будслаў

Пілігрымы пачнуць свой шлях ад менскага касцёла святых Сымона і Алены 1 ліпеня.

Традыцыйны штогадовы Будслаўскі фэст пройдзе 3-4 ліпеня пад дэвізам «Марыя - прытулак грэшных», піша партал Каталіцкай царквы ў Беларусі.

Пілігрымы накіруюцца ў шлях пасля святой Імшы, якую а 09-й гадзіне ўзначаліць мітрапаліт Менска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Папярэдняя арганізацыйная сустрэча пілігрымаў адбудзецца 25 чэрвеня ў сакрыстыі касцёла святых Сымона і Алены.

З мястэчка Шарашова пад Пружанамі 3 ліпеня адправіцца аўтамабільная пілігрымка, якая накіруецца ў Будслаў маршрутам Шарашова-Пружаны-Івацэвічы-Менск-Будслаў. Для ўдзелу пілігрымам трэба мець уласны аўтамабіль.

Традыцыйна ў канцы чэрвеня-пачатку ліпеня сотні беларускіх каталікоў здзяйсняюць пілігрымку ў нацыянальны санктуарый Маці Божай у Будславе (Мядзельскі раён, Менская вобласць). Так, сёння а 8.30 з Жодзіна выйшлі блізу 150 каталікоў. Шмат хто з іх знарок прыехаў з іншых гарадоў - Барысава, Гародні, Талачына, Крупак і Менска. У першы дзень калона пройдзе 42 кіламетры да Лагойска.

На шляху ў пілігрымаў будуць кароткія папасы. Палуднаваць яны будуць у лесе, начаваць у намётах і дамах каталікоў, якія жывуць на шляху руху пілігрымкі.

Ужо некалькі дзён у дарозе знаходзіцца іншая калона пілігрымаў з Берасця, Віцебска, Ліды (Гарадзенская вобласць), Гудагая (Астравецкі раён, Гарадзенская вобласць). Самае доўгая пілігрымка Берасце - Баранавічы - Будслаў пачалася 18 чэрвеня і працягнецца 16 дзён. Адлегласць, якую за гэты час пройдуць пілігрымы - 537 кіламетраў. З песнямі, гутаркамі і малітвамі яны праходзяць за дзень да 50 кіламетраў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках