Кара-Мурза-старэйшы: Упэўнены, што сына атруцілі
4- 4.06.2015, 17:01
- 25,541
Бацька Уладзіміра Кара-Мурзы выказаў упэўненасць, што ягонага сына атруцілі.
Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю расейскай службе BBC.
Уладзіміра Кара-Мурзу-малодшага даставілі ў Першую Градскую лякарню на мінулым тыдні, 26 траўня. Лекары дыягнаставалі ў яго вострую нырачную недастатковасць. У панядзелак публіцыст і сябар забітага апазіцыянера Барыса Нямцова заставаўся падлучаным да апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх, аднак лекары збіраліся на кароткі час вывесці журналіста з медыкаментознага сну.
У аўторак журналіст выйшаў з комы.
Са слоў галоўнага лекара Першай Градскай лякарні Аляксея Света, стан Кара-Мурзы стабілізаваўся.
На гэты момант у таксіколагаў няма ўпэўненасці, што 33-гадовага мужчыну атруцілі, аднак шэраг прадстаўнікоў расейскай апазіцыі звязвае ягоную шпіталізацыю з рэзананснымі смерцямі такімі, як гібель экс-супрацоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненкі.