20 траўня 2024, панядзелак, 1:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Былога віцэ-прэзідэнта FIFА падазраюць у прысваенні ахвяраванняў

Былога віцэ-прэзідэнта FIFА падазраюць у прысваенні ахвяраванняў
Джэк Уорнэр

Пракуроры ЗША западозрылі Джэка Уорнэра ў прысваенні ахвяраванняў, якія прызначаліся пацярпелым ад землятрусу на Гаіці ў 2010 годзе.

Пра гэта паведамляе Lenta.ru са спасылкай на BBC News.

Паводле інфармацыі тэлеканала, наведаўшы краіну праз некалькі месяцаў пасля навалы, Уорнэр паведаміў, што сабраў 750 тысяч даляраў на аднаўленне інфраструктуры. Паводле звестак ABC News, размова ішла пра суму 974,5 тысяч даляраў. Грашовыя сродкі далі Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) і Паўднёва-Карэйская футбольная асацыяцыя. Тым не менш ахвяраванні так і не паступілі на Гаіці.

Паводле версіі следства, грошы аселі на асабістых рахунках Джэка Уорнэра. «Калі Уорнэр і напраўду скраў грошы, якія прызначаліся для Гаіці, то гэта адзін з самых нізкіх учынкаў. Трэба прыкласці ўсе намаганні для таго, каб знайсці гэтыя сродкі», - заявіў генеральны пракурор Трынідада і Табага.

Раней у рамках расследавання карупцыі ў ФІФА з'явілася інфармацыя аб тым, што Уорнэр атрымаў хабар на суму 10 мільёнаў еўраў за дапамогу ў перамозе ПАР на выбарах. На думку органаў юстыцыі ЗША, пералічэнне зрабіў асабіста генеральны сакратар ФІФА Жэром Вальке. Былы віцэ-прэзідэнт ФІФА, які разам яшчэ з васьмю чыноўнікамі федэрацыі абвінавачваецца ў карупцыі, сваю віну адмаўляе.

2 чэрвеня, праз чатыры дні пасля пераабрання на пяты тэрмін, на экстранай прэс-канферэнцыі ў Цюрыху Блатэр абвясціў аб зыходзе з пасады прэзідэнта Міжнароднай федэрацыі футбола. Ён папрасіў выканаўчы камітэт зладзіць пазачарговы кангрэс арганізацыі, каб выбраць наступніка. Да таго часу Блатэр будзе заставацца выканаўцам абавязкаў прэзідэнта.

У Цюрыху 27 траўня паводле падазрэння ў карупцыі ў сувязі з расследаваннем, пачатым у ЗША, былі арыштаваныя некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў ФІФА. Яшчэ шэрагу чыноўнікаў выстаўленыя абвінавачванні.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках