16 красавiка 2024, aўторак, 9:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі «Нафтагаз» спыняе закупку газу ў «Газпрама»

8
Украінскі «Нафтагаз» спыняе закупку газу ў «Газпрама»

«Нафтагаз» прыпыняе закупку газу ў расейскай кампаніі «Газпрам» з 1 ліпеня 2015 года.

Пра гэта гаворыцца ў заяве кампаніі, апублікаванай у аўторак вечарам, піша «Украінская праўда».

«У сувязі з тым, што 30 чэрвеня 2015 мінае тэрмін дзеяння дадатковага пагаднення паміж НАК «Нафтагаз Украіны» і ААТ «Газпрам», а ўмовы далейшай пастаўкі расейскага газу ва Украіну не былі ўзгодненыя сёння падчас трохбаковых перамоваў у Вене, «Нафтагаз» спыняе закупку газу ў расейскай кампаніі», - гаворыцца ў заяве.

Транспартаванне газу па тэрыторыі Украіны для еўрапейскіх кліентаў «Газпрама» будзе весціся ў поўным аб'ёме, згодна з кантрактнымі ўмовамі», дадалі ў кампаніі.

«Важнай умовай аднаўлення закупкі расейскага газу з'яўляецца ўзгадненне часовай пазіцыі ў спрэчных пунктах кантракту паміж «Нафтагазам» і «Газпрамам» на тэрмін не менш чым да канца 1 квартала 2016», - сказана ў паведамленні.

У «Нафтагазе» ўдакладнілі, што дамоўленасці павінны быць пададзеныя і замацаваныя такім чынам, каб кожная са старон была ўпэўненая ў іх выкананні.

«Пытанне канчатковых разлікаў паміж «Нафтагазам» і «Газпрамам» будзе развязанае пад час арбітражнага разбору ў дачыненні да кантракту на пастаўку газу паміж «Нафтагазам» і «Газпрамам» у Арбітражным інстытуце Стакгольма, - заявілі ў кампаніі. - Каб пазбегнуць непажаданай эскалацыі ў газавай спрэчцы і прадухіліць рызыку перабояў з пастаўкамі газу еўрапейскім спажыўцам у зімовы перыяд, украінская і еўрапейская старана прапанавалі расейскаму боку ўзгадніць такую часовую пастанову. На жаль, расейскі бок пакуль не падтрымаў гэтую прапанову і адмовіўся ад падпісання трохбаковага ўрадавага пратаколу».

«Нафтагаз» спадзяецца, што пры садзейнічанні Еўракамісіі стораны ў найбліжэйшы час прыйдуць да згоды што да прымальных умоў паставак газу з РФ для Украіны. «Нафтагаз» гатовы ўзяць удзел у трохбаковых перамовах у гэтым пытанні ў любы час, узгоднены трыма бакамі», - дадалі ў кампаніі.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках