19 красавiка 2024, Пятніца, 3:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На колькіх працах трэба «круціцца», каб пабудаваць дом, як у Шчоткінай?

75
На колькіх працах трэба «круціцца», каб пабудаваць дом, як у Шчоткінай?

Хочаш жыць - умей круціцца. Такую параду пачулі беларусы ад міністра працы і сацыяльнай абароны Марыяны Шчоткінай два тыдні таму.

«Белсат» запытаўся ў жыхароў Магілёва, што яны пра гэта думаюць.

«Я мяркую, што гэта дрэнна. Гэта не па-людску. Усё ж такі людзі павінны жыць добра, а не як жывёлы», - заявіла жыхарка Магілёва.

«Не ведаю, на колькіх працах яна зарабіла на той катэдж, які бачылі ўсе ў інтэрнэце. Калі б яна падказала дзве-тры такія працы, з задавальненнем бы там папрацаваў», - дадаў мужчына.

Нагадаем, міністарка цяпер заканчвае будаўніцтва ўласнага дома ў элітным пасёлку Веснінка. Тут па суседстве з ёй жывуць і іншыя вышэйшыя чыноўнікі. Кошт зямлі і нерухомасці, як у Шчоткінай, рыэлтарамі ацэньваецца прыкладна ў 1 млн. даляраў.

Сярэдні заробак у Беларусі ў красавіку 2015 склала 452 даляры. Атрымліваецца, простаму беларусу давядзецца працаваць 184 гады, каб стаць уладальнікам такога дома. І гэта пры ўмове, што на куплю ён выдаткуе ўсе заробленыя грошы.

Напісаць каментар 75

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках