18 красавiка 2024, Чацвер, 10:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Максім Вінярскі: У «выбарах» будуць удзельнічаць толькі палітычныя авантурысты

3
Максім Вінярскі: У «выбарах» будуць удзельнічаць толькі палітычныя авантурысты

Акрамя таго, што ўлада ў краіне ўтрымліваецца гвалтоўна і незаконна, не можа быць ніякіх «выбараў», пакуль палітвязні знаходзяцца ў турмах.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю сайту charter97.org выказаў каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Максім Вінярскі.

Грамадзянскі актывіст сам нядаўна выйшаў на свабоду пасля 10-дзённага адміністрацыйнага арышту, прысуджанага за акцыю салідарнасці з палітвязнем Юрыем Рубцовым. Пры гэтым адміністрацыя ізалятара часовага ўтрымання Менскага раёна не вярнула канфіскаваны супрацоўнікамі АМАП падчас затрымання фотаапарат Максіма Вінярскага, а флэш-карта ад фотаапарата, у адпаведнасці з матэрыяламі справы, была знішчаная.

- Як ідуць справы са зніклай пасля вашага арышту маёмасцю?

- Пакуль у пытанні вяртання маёй маёмасці я звяртаўся толькі ў ахову ІЧУ Менскага раёна. Там мне заявілі, што ў іх фотаапарата не было, яго ім проста не прывозілі пасля нашага затрымання і суда над намі. Параілі звяртацца ў суд Менскага раёна, дзе нам выносілі прысуд, паспрабаваўшы зняць такім чынам з сябе ўсю адказнасць за маю зніклую маёмасць. Я буду цяпер звяртацца ў суд, буду спрабаваць разабрацца таксама з тым, што здарылася з флэш-картай да фотаапарата. Таму што я, шчыра кажучы, не разумею, чаму павінна знішчацца мая асабістая маёмасць. Нават калі яны мяркуюць, што інфармацыя на гэтай флэш-карце мае дачыненне да матэрыялаў адміністрацыйнай справы - хай капіююць, захоўваюць у сябе. Але на якой падставе знішчаецца мая маёмасць?

- У сітуацыі, калі не спыняюцца рэпрэсіі супраць грамадзянскіх актывістаў, як вы ацэньваеце магчымасць удзелу ў «прэзідэнцкіх выбарах» 11 кастрычніка?

- На гэты момант у краіне не можа быць ніякіх «выбараў», хоць бы таму, што Цэнтральную выбарчую камісію ўзначальвае чалавек, які шматкроць быў абвінавачаны ў фальсіфікацыях. Па-другое, адзін з кандыдатаў, Аляксандр Лукашэнка, які ўтрымлівае ўладу нелегітымна, не можа ніякіх выбараў аб'яўляць і ў іх удзельнічаць. Нават зыходзячы з гэтага, ніякіх выбараў у такіх варунках быць не можа.

Акрамя таго, у зняволенні знаходзіцца Мікалай Статкевіч, кандыдат у прэзідэнты на мінулых выбарах. Сядзяць у турмах за свае перакананні людзі, афіцыйна прызнаныя палітвязнямі. І ў такіх варунках ісці на «выбары», каб падняць свой рэйтынг, могуць толькі палітычныя авантурысты. Ніякі прыстойны чалавек у «выбарах» удзельнічаць не стане. Адзіна сумленнай можа быць толькі пазіцыя прызнання таго, што ўлада ў краіне ўтрымліваецца гвалтоўна і незаконна. Але для гэтага і ніякіх «выбараў» не трэба. Гэта паказала і Украіна, дзе народнае абурэнне не было прывязанае да даты прэзідэнцкіх выбараў. І калі цяпер палітычныя авантурысты кажуць аб удзеле ў «выбарах», яны проста спрабуюць знайсці сабе «цёплае мястэчка», а не клапоцяцца пра тое, каб у краіне адбыліся нейкія перамены.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках