28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для грамадскага транспарту на вуліцах Менска выдзеляць асобную паласу

4
Для грамадскага транспарту на вуліцах Менска выдзеляць асобную паласу

У Менску вызначаныя пяць вуліц, на якіх будзе выдзеленая паласа для грамадскага транспарту.

Гэта будуць вуліцы Кунцаўшчына, Лабанка, Няміга, Бабруйская, праспект Незалежнасці ў раёне Уручча і вуліца Ціміразева, піша БелаПАН.

Як паведаміў начальнік аддзела арганізацыі пасажырскіх перавозак дзяржаўнай установы «Сталічны транспарт і сувязь» Аляксандр Капцюх, горадабудаўнічы праект ужо выкананы і прайшоў усе ўзгадненні.

«Такім чынам, у Менску вызначаныя пяць адцінкаў вулічна-дарожнай сеткі, на якіх у першачарговым парадку неабходна вылучэнне адасобленых палос для руху грамадскага транспарту (аўтобусаў, тралейбусаў, маршрутных і легкавых таксі)», - паведаміў Капцюх.

«Вылучаны пілотны праект у раёне вуліц Кунцаўшчына і Лабанка, паводле якога праводзіцца перадпраектная падрыхтоўка. Яна паказала магчымасць выдзялення гэтай паласы без канструктыўных змяненняў, толькі з дапамогай разметкі і знакаў», - адзначыў прадстаўнік «Сталічнага транспарту і сувязі».

Некалькі новая пастанова, з ягоных слоў, - вынясенне прыпыначных пунктаў на праезную частку: «Такім чынам развязваецца складаная праблема з прыпаркаванымі аўтамабілямі. У гэтым выпадку арганізоўваецца рух грамадскага транспарту па другой паласе без заезду на прыпынкі».

Таксама ёсць прапанова паласу для грамадскага транспарту вылучаць пэўным яркім колерам.

Са слоў Аляксандра Капцюха, «адзіная пакуль загвоздка - у вызначэнні заказчыка на гэтыя працы».

«Ва ўсіх прадпрыемстваў горада на гэты год праекты складзеныя і выдзеленыя сродкі. На гэты праект вылучэнне сродкаў магчымае толькі шляхам валявой пастановы кіраўніцтва горада», - паведаміў Капцюх. На ягоную думку, заказчыкам можа выступіць УДАІ ГУУС Менгарвыканкама або ўнітарнае прадпрыемства «Гаррамаўтадар».

Капцюх паведаміў, што аб'ём работ і тэрміны нязначныя. «У ідэале іх можна выканаць да восені. Рэалізацыя гэтага праекта пакажа яго неабходнасць і мэтазгоднасць», - мяркуе начальнік аддзела.

Паводле разлікаў экспэртаў, пры ўкараненні выдзеленай паласы сярэдняя хуткасць грамадскага транспарту павялічыцца на 10 км/гадзіну (сёння яна складае 16,2 км/г).

У «парламенце» прапрацоўваецца пытанне па ўкараненні сістэмы відэафіксацыі парушэнняў правілаў дарожнага руху.

«Калі гэтае пытанне развяжацца, то гэта можа развязаць праблему з паркоўкамі каля прыпынкаў і вылучанымі палосамі. Кіроўца будзе разумець, што за ягонымі парушэннямі сочаць, паласа запрацуе. Перавагу атрымаюць пасажыры грамадскага транспарту. А гэта будзе стымуляваць аўтаўладальнікаў перасаджвацца ў грамадскі транспарт», - адзначыў Аляксандр Капцюх.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках