19 траўня 2024, Нядзеля, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: Не думаю, што МФВ выдасць Беларусі крэдыт

2
Аляксандр Ярашук: Не думаю, што МФВ выдасць Беларусі крэдыт
ФОТА: SVABODA.ORG

15 ліпеня сканчае працу ў Беларусі місія Міжнароднага валютнага фонду пад кіраўніцтвам Дэвіда Гофмана.

Экспэрты прыязджалі ў Менск паводле просьбы кіраўніцтва Беларусі, якое спрабавала ўгаварыць МВФ даць краіне новы стабілізацыйны крэдыт.

Перад самым сканчэннем працы місіі старшыня Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук сустракаўся з экспэртамі. На пытанне «Радыё Свабода», ці можна Беларусі спадзявацца на чарговы крэдыт ад МВФ, Ярашук адказаў так:

«Я нават спецыяльна не задаваў такое пытанне, палічыўшы для сябе гэта неэтычным. Але мне здаецца, што ў місіі МВФ ёсць разуменне і прадстаўленне поўнае таго, што адбываецца ў нас і што тычыцца намеру беларускіх уладаў выконваць тыя абяцанні і праграмы, якія яны пішуць. Таму што пішуць праграмы прыгожа, прыгожа пісалі і ў мінулыя разы. У іх абяцанні накшталт таго, што грэкі робяць ужо доўгі час. Дарэчы, я на сустрэчы распавядаў пра тое, што Беларусь паўтарае шлях Грэцыі, бо ўся палітыка Беларусі грунтуецца не на жаданні і гатоўнасці рабіць перамены і мяняць эканамічны курс, а на папулізме і дэмагогіі.

Як мне падалося, місія МВФ добра разумее, што адбываецца ў Беларусі. Таму я не думаю, што яны выкажуць гатоўнасць прыняць пастанову пра крэдыт. Я, вядома, бачу іх прафесійны падыход. І мне шкада, што Дэвід Хофман ужо сканчае сваю місію. Ён мне прадставіў новага чалавека, які будзе ўзначальваць місію, - Піцера Долмана».

На думку Ярашука, у дачыненні да Беларусі няма ніякага прадузятага падыходу з боку МВФ. Місія патрабуе прытрымлівацца праграм, якія прадугледжваюць эканамічную лібералізацыю, рэструктурызацыю, прыватызацыю, адмову ад камандна-адміністрацыйнай сістэмы, і сваю пазіцыю не будзе мяняць. Але ў апошнія гады практычных крокаў, акрамя дробных касметычных захадаў, з боку беларускіх уладаў не назіралася. Таму Беларусі спадзявацца на чарговы крэдыт МВФ не варта, мяркуе старшыня БКДП Аляксандр Ярашук.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках