20 красавiка 2024, Субота, 11:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мінсктранс»: Праезд павінен каштаваць 9400 рублёў

109
«Мінсктранс»: Праезд павінен каштаваць 9400 рублёў

Паводле звестак на травень 2015 года, сабекошт адной паездкі ў грамадскім транспарце складае 9400 рублёў.

Пра гэта паведаміла "Мінск-навіны" намесніца дырэктара "Мінсктрансу" Ірына Якубоўская.

Нагадаем, цяпер аднаразовы праязны квіток у Менску каштуе 4500 рублёў.

Тарыфы на праезд павінны былі вырасці яшчэ ў канцы красавіка, але ў сувязі з крызісам і "замарозкай" заробкаў іх таксама "замарозілі". Магчыма, сур'ёзнага павелічэння тарыфаў варта чакаць пасля прэзідэнцкіх выбараў, якія пройдуць 11 кастрычніка.

Тым часам Ірына Якубоўская таксама паведаміла, што менчукі пераважна плацяць за праезд у грамадскім транспарце.

Паводле ейных слоў, амаль 80% мінчан рэгулярна аплачваюць праезд у гарадскім транспарце, а вось 13% можна назваць хранічнымі безбілетнікамі. У першай палове 2015 да адказнасці за праезд без аплаты былі прыцягнутыя 50 859 чалавек.

- Сума штрафаў у параўнанні з аналагічным перыядам 2013. Павялічылася ў 1,3 разы. Але сродкі, спагнаныя паводле спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях на транспарце, цалкам пералічваюць у гарадскі бюджэт. На рост жа даходаў прадпрыемства ўплывае ў першую чаргу добрасумленнасць пасажыраў, якія своечасова аплачваюць паслугі, а не колькасць штрафнікоў, - кажа яна.

Якубоўская адзначыла, што шкода ад безбілетнікаў памяншаецца, але яна па-ранейшаму вялікая:

- Пра гэта красамоўна сведчаць і звесткі сацыялагічнага апытання, праведзенага Менскім НДІ сацыяльна-эканамічных праблем: 80% пасажыраў рэгулярна аплачваюць праезд, 7% робяць гэта ад выпадку да выпадку; 13% - устойліва ігнаруюць яго.

Напісаць каментар 109

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках