Чыгуначны вакзал Менска эвакуявалі праз тэрмас
6- 18.07.2015, 13:24
- 7,997
Учора позна ўвечары з будынка залы чакання менскага чыгуначнага вакзала эвакуявалі 170 чалавек.
Як выявілася, у праваахоўныя органы паступіла трывожнае паведамленне аб падазроным прадмеце, паведамляе «Інтэрфакс».
Доступ у залу чакання, якая размешчаная на трэцім паверсе вакзала, быў зачынены 20 хвілін, і яшчэ да прыбыцця брыгады сапёраў знайшоўся гаспадар падазронага прадмета. Выявілася, што ёмістасць, якая выклікала паніку - гэта тэрмас, які пакінуў у зале чакання пенсіянер з Чавускага раёна.
- Да прыбыцця СПГ в/ч 5448 пенсіянер 1949 года нараджэння з вёскі Верамейкі Магілёўскай вобласці апазнаў прадмет - металічны тэрмас, - распавялі ў Менскай гарадской управе МНС.