24 красавiка 2024, Серада, 3:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Данецкам і Шырокіна баевікі б'юць з забароненай зброі

2
Пад Данецкам і Шырокіна баевікі б'юць з забароненай зброі

Усяго за мінулыя дні баевікі 54 разы абстралялі пазіцыі ўкраінскіх войскаў, у тым ліку з забароненага ўзбраення.

Адноснае памяншэнне актыўнасці расейска-тэрарыстычных бандфармаванняў учора днём працягвалася нядоўга. Да паўночы баевікі больш за 30 разоў парушылі ўмовы спынення агню на розных участках лініі размежавання бакоў. Усяго за мінулыя дні бандыты 54 разы абстралялі пазіцыі ўкраінскіх войскаў, у тым ліку з забароненага ўзбраення. Пра гэта паведамляе штаб АТА, піша «Лiга.нет».

«Зноў пад агнём апынуліся Пяскі і Мар’інка, недалёка ад акупіраванага Данецка. Захопнікі білі з мінамётаў розных калібраў і гранатамётаў. На гэтым жа кірунку са 122-мм гаўбіц таксама быў абстраляны н.п. Першамайскае, а з мінамётаў калібра 120 мм - Слаўнае і Тарамчук», - гаворыцца ў паведамленні.

На Луганшчыне, ужываючы мінамёты, ПТРК, стралковую зброю і гранатамёты, баевікі ўдарылі па Новаташкоўскаму, Станіцы Луганскай, Крымскаму і Залатому.

«У раёне Марыупаля танкі і мінамёты прарасейскіх бандфармаванняў білі па Старагнатоўцы. А блізу паўночы злачынцы нанеслі артылерыйскі ўдар з магутных гаўбіц калібра 122 і 152 мм па наваколлі Бярдзянскага. У той жа час, парушаючы ўласныя абяцанні аб дэмілітарызацыі, баевікі ЛНР/ДНР і далей б'юць па Шырокіну», - адзначылі ў штабе.

З пачатку дня незаконныя ўзброеныя фармаванні яшчэ 10 разоў абстралялі ўкраінскія пазіцыі. Сілы АТО ў сваю чаргу даюць баявікам адэкватны і эфектыўны адказ, ужываючы незабароненае менскімі дамоўленасцямі ўзбраенне.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках