28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба пра сакрэтныя ўказы Лукашэнкі: Гэта сведчыць аб безвыходнасці сітуацыі

15
Барыс Жаліба пра сакрэтныя ўказы Лукашэнкі: Гэта сведчыць аб безвыходнасці сітуацыі
БАРЫС ЖАЛІБА
ФОТА: «Радыё Свабода»

Доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жаліба распавёў, якім будзе эфект ад паўсакрэтных указаў Лукашэнкі аб прадпрыемствах.

Аляксандр Лукашэнка падпісаў некалькі указаў, якія закліканыя стабілізаваць фінансава-гаспадарчую дзейнасць МТЗ і «Гомсельмаша», якія маюць сур'ёзныя праблемы з рэалізацыяй тэхнікі.

Доктар эканамічных навук, прафесар Барыс Жаліба распавёў «Салідарнасці», якім будзе эфект ад гэтай ініцыятывы.

- Гэта сведчыць аб безвыходнасці сітуацыі. Калі не дапамагчы гэтым прадпрыемствам, то яны проста спыняць вытворчасць. Няма прыбытку, няма ранейшых аб'ёмаў у Расею, Украіну. Гэтыя прадпрыемствы і без таго закрэдытаваныя, яны не ў стане разлічыцца з ранейшымі запазычанасцямі. Я думаю, што на загад урада банкі працягвалі выдзяляць ім крэдыты. Нашы флагманы дасягнулі той крытычнай рысы, калі ўжо не могуць без маштабнай дапамогі з дзяржбюджэту, - растлумачыў эканаміст.

Аб'ём дапамогі з дзяржаўнай казны суразмоўца ацэньвае, як досыць істотны:

- Гэтых грошай цалкам хопіць, каб не спыняць працу, плаціць нейкія заробкі і тым самым пазбегнуць сацыяльных пратэстаў і напружанасці.

Эканаміст мяркуе, што дапамогі дзяржавы хопіць для развязання кароткатэрміновых задач, а вось больш аддаленыя перспектывы вялікага аптымізму не ўсяляюць:

- Нішто пакуль не паказвае, што сітуацыя на расейскім рынку ў найбліжэйшы час зменіцца да лепшага. А паколькі гэта асноўны рынак збыту нашых флагманаў, то і ім самім не прыходзіцца асабліва на нешта спадзявацца.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках