Маладых беларусаў запрашаюць у Беласток па культурных візах
5- 2.07.2015, 11:08
- 42,952
У новым культурным сезоне беларусы змогуць атрымаць магчымасць наведаць Беласток па культурнай візе.
Як паведамляе «Радыё Рацыя», для наведвання Падляшскай оперы і філармоніі.
Разам з купляй квітка адкрываецца шэнгенская віза для паездкі без аплаты консульскага збору.
Летась 25 тысяч беларусаў скарысталіся магчымасцю бясплатнай культурнай візы і наведалі Падляшскую Оперу і філармонію. Цяпер жа візы прадугледжаныя толькі для моладзі да 25 гадоў.
Першыя паездкі запланаваныя ўжо ў канцы верасня - пачатку кастрычніка на пастаноўку «Кармэн».