19 красавiка 2024, Пятніца, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Берасцейскага журналіста судзяць за «працу без акрэдытацыі»

Берасцейскага журналіста судзяць за «працу без акрэдытацыі»
АЛЕСЬ ЛЯЎЧУК

Сёння ў Берасці павінен адбыцца суд над незалежным журналістам Алесем Ляўчуком.

Пазаштатнага карэспандэнта інфармацыйнай кампаніі БелаПАН абвінавачваюць у супрацоўніцтве са спадарожнікавым тэлеканалам «Белсат» без акрэдытацыі.

Адміністрацыйны пратакол на Алеся Ляўчука склалі 23 чэрвеня. Сам жа Ляўчук сцвярджае, што згодна з Канстытуцыяй мае права на свабоду збору, захавання і распаўсюду інфармацыі. Акрамя таго, ён з'яўляецца карэспандэнтам беларускага інфармагенцтва БелаПАН, якое можа прадаваць інфармацыйныя матэрыялы каму заўгодна.

Падставай для распачынання адміністрацыйнай справы стаў рэпартаж на тэлеканале «Белсат» пра дасягненні вядомага беларускага футбаліста Рамана Васілюка. Сам Васілюк, апытаны міліцыяй, не зняпраўдзіў факт інтэрв'ю і не бачыць у гэтым нічога дрэннага.

24 чэрвеня на журналіста завялі яшчэ адну аналагічную справу - цяпер ужо за рэзанансны сюжэт пра нядаўні рэлігійны канфлікт у аграгарадку Белавежскі, паведамляе «Еўрарадыё» са спасылкай на прэс-службу БАЖ.

Алеся Ляўчука пераследавалі за працу без акрэдытацыі ўжо двойчы: у канцы 2014 ён быў пакараны штрафам 40 базавых велічынь (6 000 000 рублёў), а ў сакавіку - на 21 базавую велічыню (3 780 000 рублёў), прычым другі суд адбыўся без удзелу самога фрылансера.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках