17 красавiка 2024, Серада, 1:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новы пасол Кыргызстана прыбыў у Менск

2
Новы пасол Кыргызстана прыбыў у Менск
КУБАНЫЧБЕК АМУРАЛІЕЎ

Новы пасол Кыргызстана ў Беларусі Кубанычбек Амураліеў прыбыў у Менск.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў пасольстве.

Нагадаем, 22 траўня прэзідэнт Кыргызскай Рэспублікі Алмазбек Атамбаеў прызначыў Кубанычбека Амураліева амбасадарам у Беларусі.

Кыргызстан адклікаў свайго амбасадара з Менска ў жніўні 2012 года. Гэта адбылося пасля таго, як у інтэрнэт трапіў здымак Жаныбека Бакіева ў цэнтры Менска, брата адхіленага ад улады прэзідэнта Курманбека Бакіева. Кыргызскі бок запатрабаваў ад Менска ягонага затрымання і экстрадыцыі, так як ён знаходзіцца ў міжнародным вышуку праз абвінавачанне ў асабліва цяжкіх злачынствах. Чаканай рэакцыі з беларускага боку не было.

Курманбек Бакіеў займаў прэзідэнцкую пасаду з 2005 года. 19 красавіка 2010 г. пасля дзяржаўнага перавароту ў Кыргызстане Бакіеў з неафіцыйнай жонкай і двума дзецьмі прыехаў у Беларусь на асабістае запрашэнне Аляксандра Лукашэнкі. Паводле неафіцыйнай інфармацыі, у жніўні таго ж года ён атрымаў беларускае грамадзянства.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках