2 чэрвеня 2024, Нядзеля, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Выбух у турэцкім горадзе Суручы: дзясяткі загінулых

Выбух у турэцкім горадзе Суручы: дзясяткі загінулых
Фота: AP/Ozcan Soysal

Прынамсі 27 чалавек загінулі і блізу 100 атрымалі раненні ў выніку выбуху ў турэцкім горадзе Суручы, размешчаным на паўднёвым усходзе краіны ля мяжы з Сірыяй.

Гэтыя лічбы прыводзіць міністэрства ўнутраных спраў Турцыі, паведамляе расейская служба BBC.

Выбух адбыўся ў садзе мясцовага культурнага цэнтра Амара, дзе знаходзіліся блізу 300 дэлегатаў моладзевых асацыяцый.

Турэцкі горад Суруч размешчаны побач з сірыйскім памежным горадам Кабані, які стаў арэнай жорсткіх баёў паміж баевікамі экстрэмісцкай групоўкі "Ісламская дзяржава" і курдскімі апалчэнцамі.

Горад некалькі разоў пераходзіў з рук у рукі і падвяргаўся магутным бамбаванням заходняй авіяцыі.

У турэцкім Суручы пражывае мноства жыхароў Кабані, якія перайшлі мяжу пасля баёў, што разгарэліся летась.

Таксама сёння ў Стамбуле адбылася стральба, у выніку якой загінулі пяць чалавек.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках