17 снежня 2024, aўторак, 3:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віктар Ерафееў: Пуцін хацеў зрабіць з Украіны другую Беларусь

9
Віктар Ерафееў: Пуцін хацеў зрабіць з Украіны другую Беларусь
Віктар Ерафееў

Але яму гэта не ўдалося і ніколі не атрымаецца, таму што ўкраінцы вельмі моцна адрозніваюцца ад расейцаў.

Пра гэта вядомы расейскі пісьменнік Віктар Ерафееў распавёў у інтэрв'ю швейцарскай газеце Neue Zuercher Zeitung, паведамляе InoPressa.ru.

«Пуцін прагнуў не Данбаса - ён хацеў усю Украіну. Але гэта ў яго не атрымалася. Пуцін хацеў бы ператварыць Украіну ў другую Беларусь, паслухмяную дзяржаву з лаяльным яму лідарам», - мяркуе Ерафееў.

Яшчэ ў 2008 годзе, са слоў пісьменніка, «ён (Пуцін) сказаў Джорджу Бушу-малодшаму, што Украіна не з'яўляецца самастойнай дзяржавай, а належыць Расеі».

Расейская імперыя, як тлумачыць Ерафееў, «не можа існаваць без Украіны: Украіна звязвае Расею з Еўропай і Поўднем, забяспечвае яе лепшымі людзьмі, ды і агулам яна нашмат больш плённая. Вось таму яна мае вялікае значэнне для Расеі».

Сам жа пісьменнік, перакананы, што Украіна валодае ўласнай культурнай ідэнтычнасцю.

«Самі па сабе ўкраінцы больш практычныя, чым расейцы, яны ўмеюць добра працаваць (...). Яны вырабляюць рэчы, якімі могуць зарабляць сабе на жыццё. Расейцы ж нашмат менш вераць у поспех і менш абачлівыя ў плане бяспекі, прычым тычыцца гэта не толькі інтэлігенцыі. Яшчэ ў савецкія часы зразумець, перайшоў ты мяжу паміж Украінай і Расеяй, можна было па ежы: ва Украіне яна была нашмат лепшая», - патлумачыў Ерафееў.

Тым не менш, з яго слоў, Пуцін не адчувае сябе няшчасным, паколькі, чым больш ён адважваўся ісці наперад, тым лепш разумеў, наколькі слабы Захад.

«Я гутарыў з вядучымі заходнімі палітыкамі і зразумеў, што ўсе яны знаходзяцца ў разгубленасці і не ведаюць, што рабіць далей з Украінай. Яны не спяшаюцца з дапамогай, паколькі думаюць, што эканамічныя цяжкасці залішне вялікія, а карупцыя занадта распаўсюджаная, каб з усім гэтым можна было змагацца звонку. Пуцін жа, будучы былым афіцэрам КДБ, вельмі дакладна чытае гэтыя сігналы. І ён ведае пра нерашучасць і адсутнасць арыенціраў у еўрапейцаў. Цяпер, хутчэй за ўсё, ён спыніць наступ на Данбасе, але пасля гэтага ўсё роўна знойдзе спосаб прадаўжаць прычыняць цяжкую эканамічную шкоду Украіне», - адзначыў пісьменнік.

Таксама Ерафееў выказаўся з нагоды магчымасці ўстанаўлення дэмакратыі ў Расеі і «памылкі Захаду» ў гэтым плане. «Цалкам дакладна, што дэмакратыя ўсё ж прыйдзе, і Расея рана ці позна стане еўрапейскай краінай. Цалкам магчыма, што гэта адбудзецца гадоў праз 50», - перадае ягоныя словы выданне.

«Калі Пуцін толькі стаў прэзідэнтам у 2000 годзе, ён не ведаў, якая роля яму адведзена: ён быў акторам без сцэнару. Але Захад паводзіў сябе ганарыста і смяяўся над адсталасцю Расеі, у выніку рускія адчулі сябе прыніжанымі - гэтак жа, як немцы пасля Першай сусветнай вайны. У выніку ў іх адбыўся метафізічны пераварот і яны адгарадзіліся ад матэрыялістычных заходніх таварыстваў, якія страцілі веру ў Бога. У выніку ў Расеі з'явілася архаічнае племянное мысленне, у якім існуюць такія паняцці, як «мы» і яны», - патлумачыў Ерафееў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках