18 красавiка 2024, Чацвер, 16:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прыбіральшчыца з Бразіліі стала зоркай інтэрнэту

Прыбіральшчыца з Бразіліі стала зоркай інтэрнэту

Рыта Матос, якая падмятае вуліцы Рыа-дэ-Жанейра, стала зоркай сацыяльных сетак пасля таго, як карыстальнікі пачалі распаўсюджваць яе фатаграфіі.

Пра гэта паведамляе The Daily Mirror, піша Lenta.ru.

Як адзначае выданне, дзякуючы ўзрослай онлайн-папулярнасці, Рыта Матос ужо атрымала прапановы папрацаваць мадэллю. Дзяўчына, якая спачатку прыняла цікавасць юзэраў за кепікі над сваёй прафесіяй, заявіла, што разгледзіць варыянты, паколькі даўно марыла аб подыуме, аднак дзённую працу на вуліцах Рыа-дэ-Жанейра ўсё роўна не кіне.

«Людзі часта дзівяцца, калі бачаць сімпатычную дзяўчыну-дворніка. Але чаму прыбіральшчыца абавязкова павінна быць брыдкай? Гэта сведчыць пра перадузятае стаўленне грамадства», - выказала ўпэўненасць Матос, дадаўшы, што менавіта фізічная праца на вуліцы дазваляе ёй захоўваць ідэальную форму.

The Daily Mirror таксама адзначае, што працоўны дзень Матос доўжыцца 12 гадзін. Бразільянка працуе з 16 гадоў і, з яе слоў, заўсёды была вельмі незалежнай.

Матос паскардзілася, што пасля таго, як яна стала вядомай у сацыяльных сетках, да яе пачалі паступаць сотні запытаў аб дружбе ад незнаёмых людзей.

«Такое адчуванне, што людзі ніколі раней не бачылі сцёгнаў, ног і грудзей», - адзначыла дзяўчына. Разам з тым Рыта заявіла, што адкрыта для любых прапаноў працы ў моднай індустрыі, уключаючы фотасесіі ню.

Дзяўчына ўжо знайшла для сябе агента. Аднак The Daily Mirror не паведамляе, якія менавіта прапановы атрымала Матос.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках