Фотафакт: Графіці «Свабоду Статкевічу» ў Менску
2- 22.07.2015, 16:39
- 15,553
На вуліцах Менска з'явіліся графіці з патрабаваннем вызваліць Мікалая Статкевіча і астатніх палітвязняў.
Яны былі нанесеныя белай фарбай на тратуары і праезную частку, а таксама на сцены будынкаў. Графіці былі зробленыя пад трафарэт. Фотаздымкі надпісаў даслалі ў рэдакцыю charter97.org жыхары сталіцы.
Цяпер у Беларусі за кратамі знаходзяцца шэсць палітзняволеных: Мікалай Статкевіч, Ігар Аліневіч, Мікалай Дзядок, Юры Рубцоў, Яўген Васьковіч і Арцём Пракапенка. На палітычных вязняў стала робіцца ціск, а таксама пагаршаюцца ўмовы іх утрымання.