6 траўня 2024, панядзелак, 20:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькасць афіцыйных беспрацоўных у Беларусі вырасла амаль на 5%

2
Колькасць афіцыйных беспрацоўных у Беларусі вырасла амаль на 5%

Колькасць зарэгістраваных беспрацоўных на канец чэрвеня 2015 года склала 46,8 тыс чалавек.

Гэта ў 2,2 разы больш, чым на канец чэрвеня 2014 г., і на 4,7% больш, чым на канец траўня 2015 года паведамляе АФН са спасылкай на Нацыянальны статыстычны камітэт РБ.

Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец чэрвеня 2015 г склаў 1% ад эканамічна актыўнага насельніцтва (на канец чэрвеня 2014 г - 0,5%).

Арганізацыямі (без суб'ектаў малога прадпрымальніцтва) у чэрвені 2015 былі прынятыя на працу 61,7 тыс чалавек (2% сярэднямесячнай колькасці), у тым ліку на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы - 3,1 тыс чалавек, або 5% ад агульнай колькасці прынятых.

Звольненыя па розных прычынах 68,5 тыс чалавек (2,2% сярэднемесячнай колькасці), з іх 5,1% - за прагул і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны, 1% - у сувязі са скарачэннем колькасці або штату работнікаў, ліквідацыяй арганізацый.

Каэфіцыент замяшчэння работнiкаў (адносіны колькасці прынятых да колькасці звольненых) у чэрвені 2015 склаў 0,901 (у чэрвені 2014 - 0,922).

Варта адзначыць, што гаворка ідзе толькі аб афіцыйных звестках, у той час як узровень схаванага беспрацоўя ў Беларусі ў разы перавышае іх.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках