20 красавiка 2024, Субота, 9:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіроўца Audi A6 з Расеі зладзіў бойку на праспекце Незалежнасці ў Менску

46
Кіроўца Audi A6 з Расеі зладзіў бойку на праспекце Незалежнасці ў Менску

Сутыкненне інтарэсаў на дарозе вылілася ў бойку на праспекце Незалежнасці ў раёне станцыі метро «Маскоўская».

Прычына канфлікту засталася за кадрам відэа, аднак якой бы яна ні была, не можа апраўдаць дзеянні аўтамабіліста на Audi. Са слоў аўтара запісу, усё адбылося праз выпадковае «падразанне» з боку неспрактыкаванага кіроўцы, піша onliner.by.

Як відаць на запісе, кіроўца седана падчас прыпынку ў чаканні дазваляльнага сігналу святлафора выйшаў з аўто і, адкрыўшы пярэднія пасажырскія дзверы Suzuki з налепкай «Абмежаванне хуткасці 70», пракраўся ў салон красовера, каб напасці на кіроўцу. Адбылася бойка. Іншыя аўтамабілісты сталі сігналіць, і мужчына з аўтамабіля з расейскімі нумарамі вымушаны быў вярнуцца ў сваю машыну. Пасля канфлікт прадоўжыўся ў крайняй правай паласе.

«Пачалося ўсё з некарэктнага манеўру кіроўцы Suzuki, - распавёў аўтар запісу. - Ён ненаўмысна падрэзаў Audi. Было бачна, што мужчына (на выгляд амаль 50 гадоў) за стырном красовера адчуваў сябе не вельмі ўпэўнена. Большасць проста б даравала гэтую памылку, заўважыўшы налепку «70», але кіроўца седана наважыў адпомсціць. Пасля бойкі Audi апярэдзіў Suzuki і паехаў прама, а «пачатковец» спрабаваў яго дагнаць - мабыць, каб запісаць нумары або прасачыць за ягоным маршрутам».

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках