29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярх УПЦ Філарэт: Украіна стаіць перад двума выклікамі

5
Патрыярх УПЦ Філарэт: Украіна стаіць перад двума выклікамі
ФІЛАРЭТ

Гэтымі выклікамі з'яўляюцца замежная агрэсія і ўнутраныя звады.

У аўторак, 28 ліпеня, падчас урачыстага набажэнства з нагоды Дня хрышчэння Русі-Украіны ў Кіеве кіраўнік Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага патрыярхату (УПЦ КП) патрыярх Філарэт назваў асноўнымі выклікамі для краіны замежную агрэсію і ўнутраныя звады, піша gordonua.com.

"Цяпер наша краіна і народ змагаецца з выклікамі вонкавым і ўнутраным. Вонкавая - гэта агрэсія суседняй краіны, унутраная - недавер і спрэчкі ў народзе, збядненне і карупцыя, стомленасць ад барацьбы", - сказаў Філарэт.

Ён заявіў, што тое, ці зможа Украіны пераадолець гэтыя цяжкасці, залежыць ад народа. Пры гэтым ён заклікаў украінцаў не перакладаць адказнасць за тое, што адбываецца толькі на кіраўнікоў дзяржавы. "Трэба самому ўвасабляць ва ўласным жыцці просты для запамінання Божы закон: "Як хочаце, каб рабілі вам людзі, так і вы рабіце ім", - адзначыў патрыярх.

28 ліпеня Украіна адзначае Дзень хрышчэння Русі-Украіны і 1000-годдзе з дня ўспення князя Уладзіміра Вялікага.

У Кіеве з гэтай нагоды праходзіць шэраг мерапрыемстваў, у тым ліку з удзелам прэзідэнта Пятра Парашэнкі. Напярэдадні ў горадзе адбыўся шматтысячны хросны ход, арганізаваны УПЦ Маскоўскага патрыярхату.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках